Каця Марковіч •
Юная мастачка з Віцебска перамагла ў конкурсе ЮНЕСКА
17/10/06 •
Трынаццацігадовая вучаніца мастацкага аддзялення цэнтра “Маладзік” віцебскай школы мастацваў №3 Каця Марковіч перамагла ў конкурсе ЮНЕСКА – міжкультурным інтэрнет-праекце “Гэта наш час”. Гэта ўдвая прыемна, бо ўвогуле ўдзел у ім узялі прадстаўнікі 98 краін.