КДБ •

    Два жыхары Віцебска затрыманыя з вялікай партыяй падробленых еўра

    24/10/06 •

    Фальшывая валюта была дастаўленая ў Беларусь з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Затрыманне праводзіла група “Альфа” КДБ Беларусі. Сярод арыштаваных — былы міліцыянер, раней судзімы, і яго падзельнік. У іх было 42 падробленыя купюры наміналам 200 еўра. Затрыманне стала магчымым, пасля пяці месяцаў аператыўнай распрацоўкі. Тут можна паглядзець апісанне банкнотаў еўра, каб засцерагчыся падробкі.