"Лепшы па прафесіі" •
Паміж сабой спаборнічалі хлопцы з залатымі рукамі
24/4/07 •
На заводзе "Візас" прайшоў трэці абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых токараў, фрэзероўшчыкаў, слесараў. У ім ўдзельнічалі 46 спецыялістаў з розных гарадоў Віцебшчыны. Яны выканалі практычныя заданні па вырабу розных дэталяў, паказалі веды тэорыі сваёй прафесіі, а таксама правілаў тэхнікі бяспекі.