льгота •
Віцебскія школьнікі могуць бясплатна ездзіць у гарадскіх аўтобусах
13/12/10 •
З сённяшняга дня школьнікі Віцебска, Полацка, Наваполацка і Оршы атрымалі права бясплатна ездзіць у гарадскіх грамадскіх аўтобусах. Для гэтага трэба толькі прад’явіць даведку са сваёй школы, што школьнік сапраўды навучаецца ў дадзенай навучальнай установе. Льготу прадставіў абласны савет дэпутатаў.