"Любовь-Морковь" •
Карціна Шагала ў расійскім фільме пра каханне
11/3/07 •
“Палёт закаханых над Віцебскам” – вядомая карціна нашага знакамітага земляка Марка Шагала. У фільме “Любовь-Морковь”, прэм’ера якога адбылася адначасова ва ўсіх краінах СНД, твор мастака з Віцебска выступае як даніна беларускай культуры. Гэта стужка – сумесная праца расійскага рэжысёра і беларускага сцэнарыста – маладога драматурга Андрэя Курэйчыка.