Мірон •
У Віцебску зноў вывесілі бел-чырвона-белы сцяг
12/12/10 •
На перакрыжаванні вуліц Зеленагурскай і Максіма Горкага ў Віцебску каля трубы цеплатрасы над чыгункай, на вышыні каля 20 метраў, вечарам 11 снежня з’явіўся вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Мірон зноў выказаўся пра выбары
30/10/10 •
У ноч з 29 на на 30 кастрычніка на пуцеправодзе праз вуліцу Максіма Горкага легендарны Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.
Мірон заклікае да байкоту
05/10/10 •
5 кастрычніка на ўездзе ў Віцебск ад пасёлка Кіраўскі на высокавольтнай ЛЭП легендарны Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.
На Дзень незалежнасці ў Віцебску залунаў бел-чырвона-белы сцяг
04/7/10 •
3 ліпеня ў Віцебску невядомыя патрыёты Беларусі зноў вывесілі бел-чырвона-белы сцяг над горадам.
На праспекце Перамогі ў Віцебску ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг
01/7/10 •
30 чэрвеня блізу 17:30 невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на даху дзевяціпавярховага жылога дома на праспекце Перамогі.
У Віцебску вывесілі бел-чырвона-белы сцяг каля аддзялення Белпошты
17/4/10 •
16 красавіка, у дзень салідарнасці, прыблізна ў 17:30 каля галоўнага аддзялення Белпошты побач з плошчай Перамогі, група невядомых, якіх называюць сябе “Беларускія патрыёты” вывесіла нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Святочны Віцебск пад бел-чырвона-белымі сцягамі
31/12/09 •
31 снежня над святочным Віцебскам залуналі бел-чырвона-белыя сцягі: першы быў узняты ў 14:30 ў цэнтры Віцебска на плошчы Свабоды, другі з’явіўся праз гадзіну каля ГЦ “Кантынент”, якраз калі віцябляне спяшаліся набыць падарункі.
Мірон зноў узняў сцяг пад Віцебскам
11/12/09 •
Па дарозе з Віцебска на Рубу, на высакавольтнай ЛЭП каля моста праз Дзвіну ўвечары 11 снежня з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.
У Віцебску над плошчай Перамогі залунаў вялізны бел-чырвона-белы сцяг
11/11/09 •
11 лістапада ў Віцебску невядомыя патрыёты Беларусі ўзнялі шматметровы бел-чырвона-белы сцяг над плошчай Перамогі.
У Віцебску ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі з’явілася антысавецкая расцяжка
07/11/09 •
7 лістапада, у 92-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, невядомыя вывесілі на Плошчы перамогі расцяжку антысавецкага зместу: “Акупанты вон!”.
Мірон аднавіў мемарыяльны крыж у Паляях
20/10/09 •
19 кастрычніка ў лесе недалёка ад вёскі Паляі Віцебскага раёна славуты Мірон усталяваў мемарыяльны крыж на месцы мяркуемых расстрэлаў ахвяраў НКВД.
Мірон заклікае збіраць камяні
19/10/09 •
19 кастрычніка 2009 года на высакавольтнай лініі каля вёскі Паляі блізу Віцебска легендарным Міронам быў узняты бел-чырвона-белы сцяг.
Мірон узняў бел-чырвона-белы сцяг над Оршай
07/9/09 •
Увечары 7 верасня ў Оршы легендарны Мірон узняў бел-чырвона-белы сцяг на вуліцы Молакава. Нацыянальны з’явіўся прыкладна ў 20.30 на высокавольтнай лініі.
Мірон салідарны з украінскім народам
08/1/09 •
Няўлоўны Мірон вывесіў у Віцебску бел-чырвона-белы сцяг на знак падтрымкі Украіны ў газавым канфлікце з Расіяй. Нацыянальны штандар залунаў над домам Леінана 1/8/31 блізу 22:00 7 студзеня.
Мірон павіншаваў аршанцаў зь днём народзінаў Караткевіча
26/11/08 •
Бел-чырвона-белы сцяг залунаў учора, 25 лістапада, а 8-й вечара ў цэры Воршы -- над вуліцай Міру.