"Нататкі вар'ята" •
Філіял лякарні ў тэатры
26/9/12 •
Маленькая ўтульная зала віцебскага лялечнага тэатра ўчора пераўтварылася ў філіял… вар’ятні! Мастацкі кіраўнік “Лялькі” Віктар Клімчук ажыццявіў сваю даўнюю мару – паставіў фантасмагорыю на дзве дзеі “Нататкі вар’ята” па Мікалаю Гогалю. Абыякавых гледачоў падчас здачы новага спектакля не было.