пасёлак Копці •

    Затрыманыя рабаўнікі банка ў пасёлку Копці

    20/7/09 •

    Праваахоўныя органы затрымалі двух мужчын, якія падазраюцца ў абрабаванні аддзялення “Беларусбанка”. Разбойны напад быў зроблены два тыдні таму ў пасёлке Копці Віцебскага раёна. Рабаўнікі ў масках прысабечылі 10 мільёнаў беларускіх і больш за 20 тысяч расійскіх рублёў, каля паўтары тысячы даляраў і каля тысячы еўра. Пры гэтым касіру былі нанесены цялесныя пашкоджанні.