Polska-89 •
Польскі шлях праз беларускія акуляры
10/8/09 •
Сёлета спаўняецца роўна дваццаць год з тых часоў, калі Польская Рэспубліка выйшла на шлях развітання з сацыялістычнай спадчынай, з незабыўнымі гадамі "народнай дэмакратыі". "Усё пачалося ў Гданьску" – той лейтматыў, які прасочваецца ў доследах прафесійных гісторыкаў і разважаннях простых людзей па той бок нашай мяжы з Еўразвязам.