праект “Латышы на Віцебшчыне” •
У Віцебску адбудуцца мерапрыемтсвы ў межах праекта “Латышы на Віцебшчыне”
02/11/06 •
У Віцебску з 13 па 15 лістапада адбудзецца шэраг мерапрыемтсваў у межах супольнага беларуска-латышскага праекта «Латышы на Віцебшчыне». Культурніцкія і навуковыя акцыі пройдуць напярэдадні Дня незалежнасці Латвіі, які жыхары суседняй дзяржавы адзначаюць 18 лістапада. Аб гэтым паведамілі сёння на прэс-канферэнцыі ў музеі М.Шагала, прысвечанай гэтаму сумеснаму праекту.