рэкалекцыі •
У Браславе праходзяць рэкалекцыі для святароў
25/8/10 •
З 23 па 25 жніўня ў Браславе праходзяць рэкалекцыі для святароў Віцебскай дыяцэзіі. Рэкалекцыі – гэта духоўныя практыкаванні. Яны патрэбныя для аднаўлення рэлігійнагажыцця. Звычайна іхправодзіць святар з іншай дыяцэзіі,ці нават краіны. Падчас малітоўныхсустрэч закранаюцца важныя пытанні і праблемы. Святары разважаюць над Божым Словам і прыступаюць да сакрамэнту споведзі. Толькі Езус – Найвышэйшы Пастыр з’яўляецца дасканалым. Ягоныя ж слугі патрабуюць навяртання, як і кожны чалавек.