Сяргей Кавалёў •
Рыфмаваная гісторыя Сяргея Кавалёва
26/3/10 •
Якое ж вялікае сэрца, агромністую мужнасць і моц духу трэба мець, каб, страціўшы зрок, слых і каардынацыю рухаў, пісаць вершы аб сваёй любай Бацькаўшчыне! Апяваць яе герояў. Складаць яе вершаваную гісторыю. Тыя, хто прыйшоў учора на святкаванне Дня Волі ў віцебскі “Еўрапейскі клуб”, даведаліся аб жыцці і творчасці гэтага неардынарнага чалавека – кандыдата гістарычных навук, былога дацэнта ВДТУ, удзельніка беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху Сяргея Кавалёва.