венік •
Чый венік лепшы?
12/10/09 •
У апошні час жыхары вёсак на Віцебшчыне сталі здзіўляць разнастайнымі арыгінальнымі конкурсамі: то абвесцяць спаборніцтва сярод грыбнікоў, то выбіраюць “Уладара сяла” і бегаюць з парасём пад пахамі, то праводзяць конкурс сярод едакоў клёцак… Цікавую забаву прыдумалі і ў аграгарадку Арэхаўна Ушацкага раёна – тут спаборнічалі аматары лазні.