Віцебскі вінаробчы завод •

    Віцебскі вінаробчы завод стаў выпускаць чай

    14/3/09 •

    Віцебскі вінаробчы завод распачаў выпуск чая і чайных напояў на аснове лекавых раслін – мацярдушкі, зверабоя, мяты, чорнай парэчкі, сушаных яблыкаў і г.д. Высакаякасная чайная сыравіна на прадпрыемства трапляе непасрэдна са Шры-Ланкі, а ў Віцебску яна ўжо толькі дасушваецца і даводзіцца да гатоўнасці. Зёлкі ж купляюць у насельніцтва, лясгасаў, райспажыўсаюзаў.