вуліца Малаільінская •
З гісторыі вуліцы Малаільінскай
07/8/11 •
Заўтра дзень вязня фашысцкіх канцлагераоў. З гэтай нагоды мне, былому вязню Віцебскага гета і Лепельскага лагера, тэлефануюць сябры і знаёмыя. А на мяне нахлынулі ўспаміны, з якімі мне хочацца падзяліцца са сваімі землякамі. Вуліцы Малаільінскай няма на карце Віцебска (зараз яна, здаецца, называецца Рэвалюцыйнай), але яна жыве ў памяці тых, хто на ёй жыў.