Вялікая айчынная вайна •

    Міністэрства абароны выдзеліла Полацку чатыры гарматы

    03/2/09 •

    Да 65-годдзя вызвалення Беларусі і Полацка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе пашырана экспазіцыя гісторыка-культурнага комплексу «Поле ратнай славы». Як паведаміў галоўны спецыяліст па абаронна-мабілізацыйных пытаннях Полацкага гарвыканкама Станіслаў Красоўскі, у хуткім часе тут з'явяцца 4 гарматы часоў Вялікай Айчыннай вайны.