"Жалезны воўк" •
Сармацкі партрэт у адлюстраванні маладых мастакоў
03/11/09 •
У цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” зараз прадстаўлена выстава сучаснага жывапісу “Неа-Сармацкі партрэт”. Выставу прапануе творчае аб’яднанне “Жалезны воўк” (Наваполацк) сумесна з клубам “Паўночная вежа” (пры падтрымцы кампаніі “Будзьма”).
Фільм “Ворагі” з удзелам наваполацкіх акцёраў заняў 4-е месца на конкурсе “Лістапада-2007”
24/11/07 •
Дэбютная праца маладога беларускага рэжысёра Марыі Можар “Ворагі” ўвайшла ў пяцёрку фільмаў-лідэраў на конкурсе XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад-2007”. Як раней паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, у здымках гэтай кінастужкі прымалі ўдзел навапалачане – члены клуба гістарычнай рэканструкцыі “Жалезны воўк”.
Сябры наваполацкага клуба “Жалезны воўк” зноў здымаліся ў кіно
27/9/06 •
Сябры клуба гістарычнай рэканструкцыі “Жалезны воўк” з Наваполацка Андрэй Мікалаеў і Сяргей Руткоўскі ўдзельнічалі ў здымках фільма “Ворагі”. Мастацкая стужка здымаецца на “Беларусьфільме” і з’яўляецца дэбютам беларускага рэжысёра Марыі Можар. А генеральны прадзюсер карціны – з Расіі. Гэта Аляксей Учыцель, пераможца 27-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю.