У Глыбокім выяўлена масавае пахаванне нямецкіх вайскоўцаў

Каля сцен касцёлу Святой Тройцы ў Глыбокім распачаліся раскопкі на месцы масавага пахавання нямецкіх вайскоўцаў падчас Другой сусветнай вайны, паведамляе “Радыё Свабода”.Жыхары Глыбокага кажуць, што гэтыя магілы былі выяўлены шмат гадоў таму, і частку іх паспелі зруйнаваць. Зараз у райцэнтры працуе рэкагнасціровачны пошукавы разлік вайскоўцаў 52-га асобнага спецыяльнага пошукавага батальёну. Паводле падлікаў спецыялістаў, магіл у агульнай колькасці магло быць каля 140. Але адшукаць усе немагчыма, бо некалькі раней на ўчастку, дзе знайшлі пахаванні, адбылася пракладка камунальных сетак.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ