14 / кастрычніка / 2006
У віцебскай СШ №40 існуе праваслаўны клас
14/10/06 •
У віцебскай СШ №40 тры гады таму створаны праваслаўны клас. Тут займаецца 19 чалавек, чацвёра з якіх – дзеці святароў. Навучальная праграма ў ім не адрозніваецца ад звычайнай. Ёсць толькі адзін спецыяльны прадмет – “Асновы праваслаўнай культуры”. На ім дзеці даведваюцца аб хрысціянскіх святах, жыцці святых, слухаюць духоўную музыку, малююць. Раз на тыдзень да іх […]
У Віцебску новы консул Латвіі
14/10/06 •
У консульстве Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску прыступіў да выканання сваіх абавязкаў новы консул Валерый Зубко. Раней гэтую пасаду займала спадарыня Іманта Вінгрэ.
Пленэр, прысвечаны мастаку Івану Хруцкаму
14/10/06 •
На Браслаўшчыне праходзіць пленэр, прысвечаны вядомаму беларускаму мастаку XIX стагоддзя Івану Хруцкаму. У ім прымаюць удзел майстры жывапісу Пётр Явіч, Васіль Ціханенка з Віцебска, Віктар Круг з Шаркаўшчыны, Стэфан Баркоўскі з Браслава, Сяргей Прывада з Полацка і інш.
На “Віцебскі лістапад” прыедзе больш за 100 бардаў
14/10/06 •
Гарадское свята аўтарскай песні “Віцебскі лістапад”, якое пройдзе 20-21 кастрычніка, збярэ больш за 100 удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Сёлета яно адбудзецца ўжо ў 20-ты раз.
Спявачка Алеся выздаравела і выступіць у Віцебску і Воршы
14/10/06 •
Вядомую беларускую спявачку Алесю выпісалі з бальніцы, яна адчувае сябе лепей і ў наступны чацвер запланавала канцэрты ў Віцебску і Воршы.