J:морс прыедзе ў Віцебск і Полацк з новымі песнямі

31 кастрычніка гурт “J:морс” выпусціць свой новы альбом "Босиком по мостовой", над якім музыканты працавалі каля года. А пасля дасць канцэрты па Беларусі.

У альбом увайшло 10 новых песень. З іх меламанам вядомы толькі тры кампазіцыі, сярод якіх хіты "Не умирай" і "Босиком по мостовой", якія супернічаюць паміж сабой у хіт-парадах. Лідэр гурта Уладзімір Пугач кажа, што “гэта першы ў гісторыі J:морс альбом, дзе на 80-90 адсоткаў ўдалося ўвасобіць усё задуманае”. Ён знаходзіць альбом “больш лірычным і задумлівым”.

Прэзентацыя альбома ў Мінску адбудзецца 9 лістапада ў вялікай залі Палаца Рэспублікі. Затым "J:морс" зробіць тур па Беларусі. У нашай вобласці канцэрты гурта, на якіх будуць прадстаўлены новыя песні, пройдуць у Віцебску – 7 снежня, а таксама ў Полацку – 8 снежня. Больш падрабязную інфармацыю пра тур чытайце на афіцыйным сайце гурта www.jmors.by

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ