1 / снежня / 2006
Міліцыянты паказалі пэтэвэшнікам кайданкі, газавыя балончыкі, “Калашнік” і гумавы “дубец”
01/12/06 •
Для навучэнцаў ПТВ-166, што ў пасёлку Высокае Аршанскага раёна, арганізавалі досыць незвычайную сустрэчу. Супрацоўнікі роты палка патрульна-паставой службы МУС на гэты раз не чыталі мальцам нудных натацый пра тое, з якога ўзросту наступае поўная крымінальная адказнасць, а прадэманстравалі ім прыёмы рукапашнага бою, сваю табельную зброю – аўтамат Калашнікава і пісталет ПМ, а таксама спецсродкі...
На НТВ пакажуць “Віцебскую справу”
01/12/06 •
У сярэдзіне снежня па НТВ пакажуць чарговую праграму з цыкла “Следствие вели” з Леанідам Канеўскім. На гэты раз яна будзе на тэму “Віцебская справа” – пра серыйнага забойцу Міхасевіч, які дзейнічаў у Віцебску напрацягу 14 гадоў – з 1971 па 1985 гады. Напачатку гэтага тыдня ў Віцебску праходзілі здымкі працоўнага матэрыялу для праграмы.
У Віцебск можа прыехаць прадстаўнік Еўрасаюза для сустрэчы з А.Казуліным і ўладамі
01/12/06 •
Дэпутаты Еўрапейскага парламэнта ад Польшчы – былы міністр замежных справаў Браніслаў Герэмак і краўнік Дэлегацыі Еўрапарламэнта ў справах дачыненняў з Беларуссю Богдан Кліх выступілі з прапановай абмеркаваць з ўладамі Беларусі сітуацыю вакол галадоўкі Аляксандра Казуліна.
На Витебщине чаще других угоняют “Ауди”, “Фольксвагены” и “Жигули”
01/12/06 •
В Витебской области чаще всего похищаются автомобили марок "Ауди" и "Фольксваген" немецкого производства и российские "Жигули".
“Тутэйшыя” зноў з’явяцца на сцэне Купалаўскага тэатру
01/12/06 •
Спектакль “Тутэйшыя” адновіцца ў праграме Купалаўскага тэатру ў Мінску пасля Новага году. Раней кіраўніцтва абяцала вярнуць спектакль у рэпертуар у восеньскім сезоне.
На Полаччыне знайшлі яшчэ адзін арсенал часоў Вялікай Айчыннай
01/12/06 •
У Полацкім раёне, у лясным масіве каля вёскі Юравічы, знайшлі чарговы арсенал часоў Другой сусветнай вайны. За апошнія паўгода гэта трэці выпадак у гэтым рэгіёне.
Паўла Севярынца не пусцілі ў чарговы адпачынак
01/12/06 •
Маці моладзевага лідэра Тацяна Севярынец чакала сына ў Віцебску яшчэ 29-га лістапада – паводле закону, “хімікі” маюць права на штомесячны адпачынак дома. Аднак адміністрацыя Ветрынскай спэцкамэндатуры спачатку перанесла ад'езд Паўла на 2-га сьнежня, затым – на 10-га сьнежня, а потым – увогуле на няпэўны тэрмін.