“Лясны гном”… з чарвякамі

На “гарачую лінію” Віцебскага занальнага цэнтра эпідэміялогіі патэлефанавала жыхарка пасёлка Ліпаўцы Віцебскага раёна. І паведаміла, што ў краме №67 Віцебскага райпа ёй прадалі цукеркі “Лясны гном” з чарвякамі.

Калі эпідэміёлагі прыехалі ў пасёлак, выявілася, што ў краме яшчэ засталіся цукеркі з такім жахлівым “напаўняльнікам”. Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Віцебска і Віцебскага раёна аштрафаваў загадчыцу крамы №67 на 155 тысяч рублёў. Зрабілі праверку ў іншых крамах Віцебскага райпа, куды завозілася гэтая партыя цукерак. Але там тавар быў якасным.

Каб вы ведалі, у нашай дзяржаве існуе закон, які называецца “Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва”. Дык вось у гэтым годзе супрацоўнікі Віцебскага занальнага цэнтра эпідэміялогіі выявілі неаднаразовае яго парушэнне – у 238 з 312 правераных прадпрыемствах гандлю. Паводле газеты “Віцьбічы”.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ