У музеі У.Караткевіча пашыхтаваліся алавяныя салдацікі

"Рамантычная" - выстава пад такой назвай праходзіць у Аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча. На ёй прадстаўлены жывапіс і ваенная мініяцюра маладых мастакоў з Рагачова, мужа і жонкі Андрэя і Кацярыны Ляўковых. Назва выставы досыць сімвалічная, бо большага рамантыка, чым Караткевіч, у беларускай літаратуры не знойдзеш.

На карцінах Андрэя - у асноўным панарамныя батальныя сцэны. Напрыклад, на адной з іх паказана "Сустрэча пад Аўстэрліцам". У вітрынах пад шклом размясціліся каля 150 алавяных салдацікаў. Іхнія форма дакладна адпавядае ўзору пэўнага гістарычнага перыяда розных краін свету. У экспазіцыі таксама прадстаўлены мадэлі ваенных караблёў, зробленых Андрэем з дрэва, пластыка, волава, тканіны, кардона і іншых матэрыялаў. Поўнай супрацьлегласцю на фоне творчасці мужа выглядаюць пейзажы Кацярыны - цёплыя, мяккія, задушэўныя.

Супругі Ляўковы скончылі мастацка-графічны факультэт ВДУ імя Машэрава. Зараз працуюць у дзіцячай школе мастацтваў у Рагачове Гомельскай вобласці.

Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ