У 2006 годзе ў бюджэт Віцебскай вобласці паступіла 3673,7 мільярдаў рублёў
Такім чынам сума сабраных падаткаў перавысіла мінулагоднія вынікі на 37,7%. Бюджэт сфармавалі 430 тысяч плацельшчыкаў, сярод якіх 26 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.
Амаль палову бюджэту (47,4%) склалі падатковы выплаты нафтаперапрацоўчага гіганта ААТ “Нафтан”. Вядучая роля ў падатковых зборах належыць акцызам, якія складаюць 21,8% ад агульных паступленняў і выраслі ў 2.1 разы ў параўнанні з мінулым годам.
У той жа час шэраг буйных дзяржаўных прадпрыемстваў маюць значныя запазычанасці перад бюджэтам: ААТ “Браслаўскі райаграсэрвіс” — 3,5 мільярды рублёў, ААТ “Чырвоны кастрычнік” (дзе не так даўно быў стыхійны страйк) — 3,5 мільярды рублёў, РУП «Віцебскі станкабудаўнічы завод «Вістан» — 2,6 мільярды рублёў, ААТ «будаўнічы трэст № 18» — 2,3 мільярды рублёў.