У Паставах будуць аперыраваць без скальпеля
Першыя падобныя аперацыя адбудуцца ўжо на наступным тыдні. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ў Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы ўсталявана абсталяванне для лапараскапічных аперацый.
Таксама ў бальніцы адчыніліся два новыя аперацыйныя блокі і рэанімацыйнае аддзяленне. На пераабсталяванне і рамонт пастаўскай бальніцы спатрэбілася каля аднаго мільярда рублёў.
Паставы — самы аддалены ад Віцебска райцэнтар. Таму сучаснае абсталяванне бальніцы было літаральна пытаннем жыцця і смерці.