У Віцебску пройдзе лядовае шоу аўтааматараў
У Віцебску 3 сакавіка пройдзе 4-ты гарадскі конкурс сярод аўтааматараў па фігурным ваджэнні аўтамабіля па лёдзе. Спаборніцтвы адбудуцца на Цэнтральным гарадскім стадыёне. Супрацоўнікі ДАІ падрыхтавалі для канкурсантаў некалькі заданняў як у асабістай праграме, так і ў парным катанні, дзе будуць удзельнічаць дзве машыны адначасова.
Пераможцаў чакаюць прызы ад дзяржаўтаінспекцыі і спонсараў лядовага шоу. Як сцвярджаюць у прэс-службе ДАІ, жадаючых прадэманстраваць сваё майстэрства з кожным годам становіцца ўсё болей. Так, летась у шоу ўдзельнічалі 100 кіроўцаў. Жанчыны спаборнічалі з мужчынамі на роўных і трапілі ў лік прызёраў. Паводле БелТА.