16 / сакавіка / 2007
Возле консульства Латвии в Витебске усилили охрану в связи с акцией протеста национал-большевиков
16/3/07 •
Милиция намерена усилить охрану консульства Латвийской Республики в Витебске в связи с акцией протеста незарегистрированной российской Национал-большевисткой партии (НПБ), которая произошла в ночь на 16 марта. Об этом сообщил заместитель начальника Октябрьского РОВД Витебска Сергей Блажевич. По его словам, сегодня ночью на территорию консульства неизвестные бросили бутылку с синей краской и около 40 листовок.
Перамога над дыктатурай у Беларусі магчымая толькі шляхам аб’яднання ўсіх дэмакратычных сіл
16/3/07 •
“Народныя навіны Віцебска” папрасілі Алеся Шутава пракаментаваць заяву, прынятую Аляксеем Гаўруцікавым і Хрыстафорам Жэляпавым. Гэтая заява выклікала ў сп. Шутава здзіўленне, і ён лічыць што яна вызваная не поўнай або скажонай інфармацыяй, якую маюць спадары Гаўруцікаў і Жэляпаў:
Полацкі абярэг можна будзе ўбачыць у інтэрнэце
16/3/07 •
Наш сайт ужо паведамляў, што майстрыцы з розных гарадоў Беларусі і Расіі рыхтуюць да 1145-годдзя Полацка незвычайны падарунак – рукатворны абярэг у выглядзе вялізнага пано, зробленага ў любой тэхніцы лапікавага шыцця, вышыўкі ці вязання. Калі супольная работа будзе гатова (да 20 траўня), яе можна будзе ўбачыць ў інтэрнэце на сайце www.nevpolotsk.net. Напэўна, гэта інфармацыя прыдасца […]
Віцебскія камунальшчыкі просяць гараджан… не завінчваць пластыкавыя бутэлькі
16/3/07 •
Віцебскія камунальшчыкі просяць гараджан не выкідваць у смеццеправоды, бакі і ўрны пластыкавыя бутэлькі з завінчанымі пробкамі. Яны тлумачаць гэта тым, што пры пагрузцы ў смеццевоз адкрытыя поліэтыленавыя бутэлькі можна спрэсаваць з дапамогай спецыяльнага абсталявання. Гэта значна памяншае аб’ём адкідаў, і за адзін рэйс машыны можна вывезці значна болей смецця. У выніку эканоміцца паліва і больш […]
Хабар у аддзеле архітэктуры гарвыканкама браў… кіроўца?
16/3/07 •
“Народныя навіны Віцебска” напрыканцы лютага са спасылкай на прэс-службу Віцебскага абласнога ўпраўлення КДБ паведамлялі, што ў Віцебску пры атрыманні хабару ў памеры 800 еўра быў затрыманы супрацоўнік аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама. Прычым дадзены выпадак быў не першым. У гэтай справе высвятляюцца некаторыя цікавыя падрабязнасці.
Знялі з пасады галоўнага эколага Віцебшчыны
16/3/07 •
Загадам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі на пасаду старшыні Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прызначаны Васіль Байкоў. Раней ён працаваў намеснікам губернатара нашай вобласці і курыраваў аграпрамысловы комплекс. Таксама згодна з загадам міністра, ад займаемай пасады вызвалены галоўны эколаг Віцебскай вобласці Уладзімір Кулакоў.
У санаторыі на Вушаччыне загінуў падлетак
16/3/07 •
У санаторыі “Лясныя азёры”, што знаходзіцца ва Ушацкім раёне Віцебшчыны, два тыдні таму загінуў 14-гадовы падлетак з Магілёўскай вобласці. У той час, калі ягоныя сябры, якія прыехалі сюды на аздараўленне, танцавалі, хлопчык зваліўся з пляцоўкі паміж другім і трэцім паверхамі на пляцоўку другога паверха. З-за пералому шэйных пазванкоў смерць наступіла імгненна.
Дарогі Вячаслава Шамшура
16/3/07 •
Выстава таленавітага віцебскага мастака, прафесара, члена Беларускага саюза мастакоў, кандыдата мастацказнаўства Вячаслава Шамшура адкрылася 15 сакавіка ў абласной бібліятэцы імя Леніна ў Віцебску. Адкрыццё выставы, якая мае назву “Дарогі ўспамінаў”, прызначана да 65-годдзя В. Шамшура. Тут прадстаўлена каля 20 пастэлей майстра, на якіх адлюстраваны храмы, краявіды, утульныя куткі Віцебшчыны і Міёршчыны – радзімы мастака. Усе […]