Выйшаў этнаграфічны зборнік “Народная медыцына Прыдзвіння”
У друкарні Полацкага дзяржаўнага універсітэта распачаты выпуск унікальнай навуковай серыі “Полацкі этнаграфічны зборнік”, прысвечанай традыцыйнай культуры Беларускага Прыдзвіння. Аналагаў гэтаму выданню ў сучаснай гісторыі Беларусі яшчэ не было. Першым выпускам зборніка стала адметная кніга, прысвечаная народнай медыцыне беларусаў Віцебшчыны.
Каб падрыхтаваць выданне, студэнты і выкладчыкі ПДУ абыйшлі больш за 150 вёсак нашай вобласці, дзе сустракаліся і гутарылі са старажыламі. Кніга мае вялікае навукова-практычнае і вучэбна-метадычнае значэнне і найперш адрасавана выкладчыкам і студэнтам гуманітарных спецыяльнасцяў. Але яна будзе карысная і тым чытачам, якія цікавяцца, чым жылі, у што верылі і як клапаціліся пра сваё здароўе нашыя продкі, піша газета “Народнае слова”.