У Віцебску сярод белага дня абрабавалі пошту
У Віцебску пад час абедзеннага перапынку двума ўзброенымі злачынцамі было абрабаванае паштовае аддзяленне №21, што на вуліцы Цітова.
Аднак дзёрзкім рабаўнікам было не наканавана скарыстацца з чужога дабра. Дзякуючы аператыўнай працы міліцыі і дакладнаму апісанню прыкметаў супрацоўнікамі пошты злачынцы былі затрыманыя ў Лучосе супрацоўнікамі патрульна-паставой службы, якія атрымалі арыентыроўку з верагодным выглядам налётчыкаў.