Праграма кінафестывалю “Лістапад-2007” у Віцебску (абноўлены)

Як ужо паведамлялі сёння “Народныя навіны Віцебска”, у абласных цэнтрах Беларусі ўпершыню пройдуць мерапрыемствы XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад-2007”. Прапануем увазе наведвальнікаў сайта кінафестывальную афішу ў Віцебску. Мерапрыемствы ў межах кінафоруму пройдуць у Доме кіно, кінатэатрах “Мір” і “Брыганціна”, а таксама рэтракіназале, які з’явіўся ў нашым горадзе сёлета.

19 лістапада. Дом кіно
Фільм расійскага рэжысёра Станіслава Гаварухіна “Артыстка”.
Выстава “Па слядах “Лістапада”.

20 лістапада, кінатэатр “Мір”
Фільм “Ворагі”. Як мы ўжо неаднаразова паведамлялі, гэта дэбютная праца беларускага рэжысёра Марыі Можар. У гэтай ленце члены наваполацкага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Жалезны воўк» сыгралі нямецкіх салдат.

21 лістапада, Дом кіно
Гала-канцэрт “За таленавітую Беларусь”, падчас якога плануецца сустрэча з акцёрамі і рэжысёрамі.
Гістарычны фільм “1612” (Расія).

22 лістапада, Дом кіно
Тэматычны кінапаказ “Мікалай Яроменка. Пасляслоўе”.

22 лістапада, кінатэатр “Брыганціна”
“Дзень беларускай мульціплікацыі”.
Выстава дзіцячай творчасці.

Рэтракіназал (ул.Рэвалюцыйная, 20)
Жадаючыя могуць замовіць прагляд старых беларускіх мультфільмаў.

Урачыстую цырымонію адкрыцця “Лістапада-2007” тэлегледачы могуць убачыць заўтра, 18 лістапада, у 22.25 на Першым канале.

Дарэчы, фільм «Ворагі» пакажуць у наступную нядзелю, 25 лістапада, у 20.30 па СТВ.

Меткі:

Чытайце яшчэ