Каля помніка Караткевічу адбудзецца паэтычная вечарына
У панядзелак будзе адначацца 77-годдзе з дня нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У Віцебску ўвечары 26 лістапада адбудзецца ўскладанне кветак да помніка літаратару і паэтычная вечарына ў яго гонар. Прыхільнікі творчасці У.Караткевіча змогуць прачытаць свае ўлюбёныя творы з ягонай багатай празаічнай і паэтычнай спадчыны або свае ўласныя вершы.
Ушанаваць памяць нашага знакамітага земляка прапануюць грамадскае аб’яднанне “БНФ “Адраджэньне”, партыя БНФ і сябры партый кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі горада Віцебска. На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак а 18-й.