У небе над Віцебскам назіралася гало
22 красавіка над Віцебскам цягам некалькіх гадзін можна было назіраць гало — кальцо вакол сонца, якое свяцілася.
Гало — белыя або вясёлкавыя дугі і акружнасці вакол дыска Сонца або Месяца. Яны ўзнікаюць у выпадку, калі аблокі дастаткова тонкія і аднародныя — адно або, радзей, некалькі колаў.
Гэтая атмасферная з’ява ўзнікае з-за пераламлення і адлюстравання святла крышталямі ільду або снегу. “ННВ” ужо паведамлялі пра назіранне гало ў Віцебску.