У Віцебску аб’яўлены мастацкі конкурс на стварэнне помніка Аляксандру Неўскаму
Віцебскі гарвыканкам і Віцебская праваслаўная епархія аб’явілі конкурс мастацкіх праектаў на стварэнне помніка святому благавернаму князю Аляксандру Неўскаму.Да ўдзелу ў ім запрашаюцца прафесійныя беларускія мастакі, скульптары, архітэктары – як адзін чалавек, так і творчы калектыў. Лепшыя праекты будуць узнагароджаны прэміямі. Першая прэмія – 3,5 мільёны рублёў і заключэнне дамовы на рэалізацыю прадстаўленага праекта, другая – 2 мільёны рублёў, трэцяя – 1,5 мільёны рублёў.
Конкурс будзе праходзіць з 1 ліпеня па 1 снежня 2009 года. Матэрыялы прымаюцца да 1 снежня па адрасе: г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 11, 210023, тэл./факс 37-03-63, e-mail: vitor@vitebsk.by. Па гэтых жа каардынатах можна атрымаць даведачную інфармацыю.