Народные новости Витебска

У Гарадоцкім раёне двое сяброў БНФ абвясцілі галадоўку

З учорашняга дня ў Гарадоцкі раёне абвясціў галадоўку малады спецыяліст, зубны фельшар Бычыхінскага ФАПа, звольнены з працы пасля таго, як рашэннем суда яму была на два гады забаронена займацца медыцынскай дзейнасцю, Аляксандр Жыткевіч.

Спадар Жыткевіч, асуджаны за незаконнае атрыманне ўзнагароды ад пацыентаў, лічыць, што крымінальная справа супраць яго была сфабрыкаваная з нагоды ягонай актыўнай грамадскай дзейнасці ды таго, што ён з’яўляецца сябрам БНФ. Пасля звальнення спадар Жыткевіч не змог знайсці сабе працу, нягледзячы на тое, што мясцовы цэнтр занятасці неаднаразова выдаваў яму накіраванні ў шэраг сельгаспрадпрыемстваў раёна. Малады чалавек быў згодны на любую працу – нават быць пастухом ці жывёлаводам, але не атрымаў працоўнага месца і застаўся без сродкаў да існавання. Паводле спадара Жыткевіча, немагчымасць уладкавацца на працу таксама знаходзіцца ў залежнасці ад ягоных палітычных поглядаў і грамадскай актыўнасці.
Спадар Аўтухоў, старшыня раённай філіі БНФ, знаходзіцца ў гэткай жа сітуацыі. Ен не мае працы з 2008 года. Ўчора ён адвёз у Гарадоцкі РАУС, мясцовы цэнтр занятасці, а таксама у гарвыканкам заяву галадоўшчыка Жыткевіча, а потым вырашыў падтрымаць сябра партыі і далучыўся да галадоўкі.

Па матэр’ялах ЕРБ, Радыё Свабода, іншых СМІ.