галадоўка •
Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку і высунуў новыя патрабаванні

13/5/12 •
Ад 8 траўня Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку пратэста, пра гэта “Народным навінам Віцебска” паведаміла жонка палітзняволенага Алена.
Сяргей Каваленка добраахвотна спыніў галадоўку

14/4/12 •
Сяргей Каваленка, які зараз знаходзіцца на абследванні ў псіхіятрычным шпіталі ў Навінках, пачаў самастойны выхад з галадоўкі. Пра гэта паведаміў бацька Сяргея, пасля сутсрэчы з сынам, якая адбылася 13 красавіка.
Сяргей Каваленка важыць толькі 45 кілаграмаў

29/3/12 •
29 сакавіка з Сяргеем Каваленкам, які знаходзіцца ў псіхіятрычным аддзяленні папраўчай калоніі №3 ў пасёлку Віцьба, сустрэўся адвакат. Ён паведаміў Алене Каваленка, што галадоўніку зрабілі прамыўку страўніка, і яго вага ўпала да 45 кілаграмаў. Жонка апазіцыянера тэрмінова выехала да калоніі.
Каваленку паставілі дыягназ “анарэксія”

28/3/12 •
Пры апошнім ўзважванні Сяргей Каваленка, якога перавялі ў псіхіятрычнае аддзяленне калоніі “Віцьба-3” пад Віцебскам, важыў 48 кілаграмаў 900 грамаў. Доктар паставіў яму дыгназ “анарэксія” – страта пачуцця голаду.
Каваленку адправілі ў псіхіятрычнае аддзяленне калоніі “Віцьба-3”

26/3/12 •
Дзень волі быў апошнім днём, які палітвязень Сяргей каваленка правёў у мінскай турме на вуліцы Валадарскага. Ноччу 26 сакавіка яго этапавалі ў псыхіятрычнае аддзяленне бальніцы пры калоніі “Віцьба-3”, што знаходзіцца недалёка ад Віцебска. Там Каваленку збіраюцца прымусова карміць.
Каваленку збіраюцца перавесці ў псіхіятрычнае аддзяленне пры калоніі „Віцьба-3“

24/3/12 •
Аб гэтым жонка палітвязня Сяргея Каваленкі Алена даведалася падчас сустрэчы з начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Сяргеем Працэнкам.
Галадоўнік Сяргей Каваленка – пад кропельніцай

19/3/12 •
Сёння жонка палітвязня Сяргея Каваленкі Алена Каваленка сустрэлася з начальнікам следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску, а таксама з начальнікам медыцынскай часткі гэтай установы.
Справа Каваленкі дойдзе да Папы Рымскага

15/3/12 •
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці з просьбай, каб ён папрасіў Папу Рымскага ўмяшацца ў справу беларускага палітвязня Сяргея Каваленкі, каб уратаваць ягонае жыццё.
У Сяргея Каваленкі зніжаецца тэмпература цела

13/3/12 •
Жонка Сяргея Каваленкі Алена напярэдадні, 12 сакавіка, мела з ім сустрэчу ў ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Палітвязень працягвае галадаць.
Святару не ўдалося ўгаварыць Каваленку спыніць галадоўку

09/3/12 •
Галадоўніка Сяргея Каваленку на «Валадарцы» наведаў пастар Эрнст Сабіла, які спрабаваў угаварыць актывіста спыніць галадоўку.
Сяргей Каваленка важыць 55 кілаграмаў, ціск — 90 на 60

08/3/12 •
Палітвязня ўчора агледзелі ў 9-й клініцы Мінска, паведаміў «Радыё Свабода» намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі. Каваленку, які галадае з перапынкамі ад сярэдзіны снежня, агледзеў прафесар Валянцін Кураш.
Фотафакт: Сяргей Каваленка на трэцім месяцы галадоўкі

21/2/12 •
Сёння ў Першамайскім судзе Віцбеска пачаўся судовы працэс на Сяргеем Каваленкам, які трэці месяц трымае галадоўку ў знак пратэста супраць палітычнага пераследу. Спадару Каваленка пагражае 3 гады пазбаўлення волі за нібыта парушэнне рэжыму адбывання пакарання — ён быў асуджаны да “хатняй хіміі” за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай ёлцы Віцебска ў 2010 годзе.
Адвакат Сяргея Каваленкі заклапочаны станам яго здароўя

11/2/12 •
Адвакат Сяргея Каваленкі, які 10 лютага наведаў яго ў СІЗА, заклапочаны станам здароўя віцебскага актывіста, які знаходзіцца ў ізалятары з 19 снежня.
Суд над Сергеем Коваленко начнется 21 февраля

10/2/12 •
На 21 февраля назначен суд над витебским активистом-оппозиционером Сергеем Коваленко, который с 19 декабря 2011 года находится в следственном изоляторе.
Сяргей Каваленка: “Буду галадаць, пакуль альбо не выйду з-за кратаў, альбо не памру”

12/1/12 •
З такой заявы Сяргея Каваленкі распачалося сённяшняе пасяджанне суда Першамайскага раёна Віцебска, на якім разглядалася адміністрацыйная справа ў адносінах да гэтага актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. І ўсе, хто хоць крыху ведаюць Каваленку, вераць, што так яно і будзе.