“Ноч Ваўкалака” вяртаецца
Штогадовы канцэрт-конкурс сярод рок-гуртоў, якія выконваюць свае песні на матчынай мове, зноўку адбудзецца ў Полацку ў сярэдзіне лістапада.
Шкада, але ў гэтым годзе ён будзе насіць новую назву. Арганізатары не атрымала згоды гарадскіх улад на старую назву фэсту – “Ноч Ваўкалака”. Таму было вырашана назваць сёлетні канцэрт-конкурс “LIVEinROCK”.
“LIVEinROCK” – назва полацкага рок-клуба, музыкі якога прымаюць непасрэдны ўдзел у арганізацыі конкурсу.
Заяўку на ўдзел у конкурсе можна даслаць на e-mail: [email protected].
Яна павінна ўтрымліваць прэс-рэліз (кароткая інфармацыя пра гурт), дэма-запіс альбо відэа 3-х песень, тэксты песень, якія будуць выконвацца падчас конкурсу (толькі на беларускай мове) і фатаграфіі гурта.
Прыём заявак па 1 лістапада ўключна.
У якасці прызу гурт-пераможца конкурснай праграмы “LIVEinROCK” атрымае магчымасць папрацаваць у менскай студыі гуказапісу.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па кантактных тэлефонах: 711-60-56 (Марына) і 517-60-30 (Павал).