Чый венік лепшы?
У апошні час жыхары вёсак на Віцебшчыне сталі здзіўляць разнастайнымі арыгінальнымі конкурсамі: то абвесцяць спаборніцтва сярод грыбнікоў, то выбіраюць “Уладара сяла” і бегаюць з парасём пад пахамі, то праводзяць конкурс сярод едакоў клёцак... Цікавую забаву прыдумалі і ў аграгарадку Арэхаўна Ушацкага раёна – тут спаборнічалі аматары лазні.
Яны павінны былі прадставіць журы лепшы венік для лазні. Улічваліся не толькі памеры і склад гэтага галоўнага атрыбута лазні, але і яго лекавыя якасці. Аматары лёгкай пары рабілі венікі з бярозы, ядлоўцу, з дадаткам дубовых і кляновых галін, палыну, крапівы і іншых лекавых раслін, піша газета “Рэспубліка”.
Адным словам, бавіць вольны час цікава і з карысцю для здароўя становіцца ўсё больш моднай тэндэнцыяй, у тым ліку на вёсцы.