У Віцебску адбудзецца канцэрт Таццяны Беланогай
Яна чытае кнігі пра нашыя цені, сніць сны пра простую любоў у вачах людзей. Яна пяе сумныя песні пра ночы, рэкі, гарады, жыццё і каханне. Яна – Таня Беланогая.
Пяшчотныя і шчырыя, яе песні ідуць ад самых глыбінь душы, кранальныя і блізкія для кожнага.
19 снежня у Вас ёсць магчымасць дакрануцца да вечных каштоўнасцей жыцця, рэалій сёняшніх нашых дзён і пачуццяў гэтай дзяўчыны праз яе песні і музыку, зразумелую ўсім узростам, вядучую сваім святлом праз агульны духоўны змрок часу.
У Музычнай гасцёўні (г.Віцебск, вул. Фрунзе 11) пры падтрымцы кампаніі БУДЗЬМА і віцебскай грамадскай студэнцкай ініцыятывы адбудзецца сустрэча “Музычныя колеры маёй душы” з Таццянай Беланогай. Пачатак сустрэчы а 17:00, кошт квітка 1500 руб.