“Наша Талачыншчына” прынесла прабачэнні сям’і памерлай жанчыны
Рэдакцыя газеты “Наша Талачыншчына” прынесла прабачэнні сям’і жыхаркі вёскі Звянячы Талачынскага раёну Раісы Дэмбіцкай, якая памерла ад разрыву аорты пасля публікацыі ў газеце інфармацыі пра тое, што яна злоўжывае алкаголем.
Публікацыя ў “раёнцы”, як “Народныя навіны Віцебска” паведамлялі раней, з’явілася па выніках праверкі сямей, якія знаходзіліся на ўнутрышкольным кантролі. У абвяржэнні паведамляецца, што “Алкоголем женщина не злоупотребляла, однако во время посещения ее болезненный вид дал повод комиссии думать об обратном. Поэтому произошла ошибка». Коштам памылкі трое дзяцей-інвалідаў засталіся без маці.
Падобна памылкі для “Нашай Талачыншчыны” ня рэдкасць. Наша рэдакцыя атрымала копіі заяў жыхаркі Талачына Людміла Заран, якая звярнулася ў Міністэрства інфармацыі і Саюз журналістаў Рэспублікі Беларусь, а таксама да праваабаронцаў кампаніі “Наш дом” з патрабаваннем зачыніць газету “Наша Талачыншчына” за публікацыю несапраўдных звестак. Так, згодна заявы спадарыні Заран, 19 снежня 2009 года “раёнка” надрукавала матэрыял у якім яе сын абвінавачваўся ў крадзяжы тэлефона, хаця на самой справе гэта ён быў абрабаваны і збіты невядомымі. Прыносіць прабачэнні рэдакцыя не пажадала, а кнігу скаргаў Людміле Зарана выдалі толькі з другога разу.