Народные новости Витебска

“Наша Талачыншчына” прынесла прабачэнні сям’і памерлай жанчыны

Рэдакцыя газеты “Наша Талачыншчына” прынесла прабачэнні сям’і жыхаркі вёскі Звянячы Талачынскага раёну Раісы Дэмбіцкай, якая памерла ад разрыву аорты пасля публікацыі ў газеце інфармацыі пра тое, што яна злоўжывае алкаголем.

Публікацыя ў “раёнцы”, як Народныя навіны Віцебска” паведамлялі раней, з’явілася па выніках праверкі сямей, якія знаходзіліся на ўнутрышкольным кантролі. У абвяржэнні паведамляецца, што “Алкоголем женщина не злоупотребляла, однако во время посещения ее болезненный вид дал повод комиссии думать об обратном. Поэтому произошла ошибка». Коштам памылкі трое дзяцей-інвалідаў засталіся без маці.

Падобна памылкі для “Нашай Талачыншчыны” ня рэдкасць. Наша рэдакцыя атрымала копіі заяў жыхаркі Талачына Людміла Заран, якая звярнулася ў Міністэрства інфармацыі і Саюз журналістаў Рэспублікі Беларусь, а таксама да праваабаронцаў кампаніі “Наш дом” з патрабаваннем зачыніць газету “Наша Талачыншчына” за публікацыю несапраўдных звестак. Так, згодна заявы спадарыні Заран, 19 снежня 2009 года “раёнка” надрукавала матэрыял у якім яе сын абвінавачваўся ў крадзяжы тэлефона, хаця на самой справе гэта ён быў абрабаваны і збіты невядомымі. Прыносіць прабачэнні рэдакцыя не пажадала, а кнігу скаргаў Людміле Зарана выдалі толькі з другога разу.