“Катынь” пакажуць двойчы
Раней планавалася, што фільм “Катынь” Першы канал пакажа апоўначы 23 красавіка. Аднак стала вядома, што яго можна будзе яшчэ ўбачыць заўтра, 18 красавіка, у большы зручны час – у 15.30.
Першы канал вырашыў паказаць гэту стужку ў нядзелю ў сувязі з тым, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка загадаў СМІ ў дзень пахавання польскага прэзідэнта і ягонай жонкі скараціць з 12 да 18 гадзін колькасць забаўляльных праграм.