Крымінальнай справы супраць Алеся Галаваня няма
Сябру ініцыятыўнай групы Алеся Міхалевіча ў міліцыі вярнулі падпісныя лісты, але не аддалі бел-чырвона-белы сцяг.
Як мы паведамлялі, 19 кастрычніка быў выкліканы на допыт у Першамайскі РАУС, аднак ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзілася. Аказалася, што яго выклікалі ў пусты кабінет.
Што тычыцца бел-чырвона-белага сцяга, які забралі актывісты, то ў міліцыі спадару Галаваню паведамілі, што ён застанецца ў іх да нейкай экспертызы.