Праграма Ўрачыстасцяў Св. Яна Хрысціцеля ў Мосары
Падчас парафіяльнага Адпуста святога Яна Хрысціцеля 24 чэрвеня, натоўпы пабожных людзей збіраюцца ў мосарскім касцёле, знаходзячы палёгку ў цярпеннях, здароў’е, вызваленне ад алкагольнай залежнасці, Божую ласку і благаслаўленне, аб якіх прыходзяць прасіць святога Юстына.
Святкаванне парафіяльнага свята ў Мосары, устаноўленага Апостальскай Сталіцай і Святым Айцом Піем Х парафіяльнага Адпуста ў 1908 годзе, у дзень успаміну святога Яна Хрысціцеля ў гэтым годзе будзе па наступным раскладзе:
23 чэрвеня (чацвер). Вігілія Урачыстасці Св. Яна Хрысціцеля.
18:00 - Святая Імша з казаннем.
Канферэнцыя „Адведзіны св. Эльжбеты, Наданне імя – Ян будзе названы, Хрост у Ярдане, Вось Баранак Божы”.
19:30 – малітва падзякі перад рэліквіямі святога мучаніка Юстына за скарб хрысціянскай веры.
24 чэрвеня (пятніца). Урачыстасць Святога Яна Хрысціцеля.
13:00 – Святая Імша з казаннем.
Канферэнцыя “Напамін Іраду”(пасля Св. Імшы).
17:00 – Святая Імша аб цвярозасці беларускага грамадства.
18:00 – Святая Літургія ва ўсходнім абрадзе.
Спеў хору Ўніяцкай царквы з г. Віцебска і г. Полацка.
25 чэрвеня (субота).
17:00 – Малітва на Ружанцы за сем’і, моладзь і дзяцей каля капліцаў.
19:00 – Святая Імша з казаннем.
Канферэнцыя “Трагічны вынік танца дачкі Ірадыяды Саламеі, Забойства Яна Хрысціцеля”.
26 чэрвеня (нядзеля). Урачыстасць Святога Яна Хрысціцеля.
13:00 – Урачыстая Святая Імша з Працэсіяй па вуліцы вакол касцёльнай тэрыторыі.
Спеў хору, Канцэрт.