Фотафакт: Дзірку на помніку Караткевічу залапілі
Учора карэспандэнт “ННВ” быў прыемна здзіўлены, калі не ўбачыў на помніку Уладзіміру Караткевічу дзірку, якая некалькі гадоў псавала гэту скульптуру.
Чыесьці рукі нарэшце дайшлі да таго, каб з дапамогай дзвюх металічных штуковін залапіць адтуліну з левага боку помніка. Ну хоць так…
Нагадаем, што 26 лістапада, у дзень нараджэння славутага беларускага пісьменніка, “Народныя навіны Віцебска” пісалі аб гэтай “дзірцы на памяці” нашага земляка.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
17/снежань/2011 у 10:00
Невялікая рэабілітацыя “іванаў няпомняшчых” у Вітэбску. Але ж таксама трэба вяртаць і гістарычныя назвы вуліцам, а таксама надаваць іх імёны славутам зямлякам — Быкаву, Караткевічу
А то з вешалькам Суворавым крочым па 21 стагоддзю
17/снежань/2011 у 20:13 1
Быкаў перад вайной як муляр у Віцебску нешта будаваў, ды і вучыўся таксама. А што збудаваў Сувораў?