БК “Рубон” упэўнена абыграў “Сож”
Пасля кубкавых сустрэч віцебскія баскетбалісты вярнуліся да гульняў нацыянальнага першынства. На сваёй пляцоўцы віцябляне ўчора прымалі каманду з Гомеля.
“Рубону” не склала вялікіх намаганняў перайграць малады гомельскі калектыў (105:37). Пасля дзевяці гульняў чэмпіяната ў вышэйшай лізе нашы землякі займаюць трэці радок. У панядзелак, 19 снежня, падапечныя Руслана Байдакова прымуць суперніка на галаву вышэй – “Мінск-2006”. Пачатак матча ў 18.00.
А перад сустрэчай з “Сожам” намеснік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Пётр Немянёнак узнагародзіў віцебскіх баскетбалістаў на чале з трэнерскім штабам медалямі за трэцяе месца ў розыгрышы Кубка Беларусі. Таксама каманда атрымала падарункі ад прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта па Віцебскай вобласці.