У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы

Чарговае культурнае мерапрыемства ў Віцебску было прысвечана 200-годдзю вайны 1812 года. На гэты раз адправіцца ў часы Напалеона маглі наведнікі "Ночы музеяў" у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

Перад ратушай гасцей чакалі юныя барабаншчыцы. Абяцанага парада, праўда, не было — дзяўчаты ў ківерах трохі пакруціліся перад ганкам ды і ўсё. Асноўнае музычнае афармленне гэтага дэфіле зрабіў духавы аркестр Віцебскага гарнізона, самі барабаншчыцы толькі зрэдку грукалі ў свае інструменты.

У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

Традыцыйна музей у гэты вечар прадстаўляе вельмі насычаную праграму. Практычна ва ўсіх кутках ратушы нешта адбывалася, кожны мог знайсці сабе занятак ці забаўку.

У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

Цвіком праграмы, ясная справа, стаў баль. Усё змяшчалася ў зале №8 і на лесвічнай пляцоўцы перад ёй: наведнікі, гусары ўсіх узростаў і палоў, танцавальныя калектывы ў балетных пачках і г.д. У зале прыйшлося адсунуць ад сценаў крэслы, каб маглі змясціцца ўсе жадаючыя. Баль адкрыўся паланэзам, потым былі вальсы, якім, дарэчы, можна было паспрабаваць навучыцца на майстар-класах.

У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

Каб адпавядаць эпосе, жанчыны маглі зрабіць сабе прычоску a la Наташа Растова — у падвале ратушы дзейнічала адмысловая цырульня. Тут жа рабілі й татуіроўкі — згодна легендзе, напалеонаўскі маршал Бернадот, які пазней стаў каралём Швецыіі і Нарвегіі Карлам XIV Юханам, меў татуіроўку «Mort aux rois!» або «Mort aux tyrans!» («Смерць каралям!» або «Смерць тыранам!»).

У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

У іншым зале можна было ўбачыць адразу ці не ўсю разнастайнасць мундзіраў Вялікай арміі і антынапалеонаўскай кааліцыі — тут у некалькіх вітрынах стройнымі шэрагамі выстраіліся алавянныя салдацікі. А на майстар-класах адмыслоўцы вучылі ляпіць такія мініскульптуркі з пластыліну.

У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

Таксама падчас "Ночы музеяў" працавалі майстар-класы па вышыўцы крыжыкам, вырабу кветак з бісеру, букецікаў з паперы і тканіны і г.д.

У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

У ратушным дворыку ў гэты час можна было паўдзельнічаць у гламурных забаўках XIX стагоддзя — пагуляць у серсо, бурымэ, шарады ці нават пабіцца на рапірах.

У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

У Ноч музеяў віцябляне маглі трапіць у напалеонаўскія часы. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ