Праграма Ўрачыстасцяў Св. Яна Хрысціцеля ў Мосары
Падчас парафіяльнага Адпуста святога Яна Хрысціцеля 24 чэрвеня, натоўпы пабожных людзей збіраюцца ў мосарскім касцёле, знаходзячы палёгку ў цярпеннях, здароў’е, вызваленне ад алкагольнай залежнасці, Божую ласку і благаслаўленне, аб якіх прыходзяць прасіць святога Юстына.
Святкаванне парафіяльнага свята ў Мосары, устаноўленага Апостальскай Сталіцай і Святым Айцом Піем Х парафіяльнага Адпуста ў 1908 годзе, у дзень успаміну святога Яна Хрысціцеля ў гэтым годзе будзе па наступным раскладзе:
23 чэрвеня (субота).
10:00 – Святая Імша з навукай.
11:00 – Малітва на Ружанцы за сем’і, моладзь і дзяцей каля капліцаў.
13:00 – Святая Імша з навукай.
14:00 – 16:30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў капліцы.
17:00 – Акафіст з удзелам хору Ўніяцкай царквы з г. Віцебска і г. Полацка і малітва ва ўсходнім абрадзе.
18:00 – Святая Імша з навукай.
19:00 – малітва падзякі перад рэліквіямі святога мучаніка Юстына за скарб хрысціянскай веры.
24 чэрвеня (нядзеля). Урачыстасць Святога Яна Хрысціцеля.
10:00 – Святая Імша аб цвярозасці беларускага грамадства.
12:30 — літанія да святога Юстына.
13:00 — Урачыстая Святая Імша, якую будзе целебраваць Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп Уладзіслаў Блін – Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі, пасля якой Працэсія вакол касцёльнай зямлі.
14:30 — выступленне парафіяльнага фору “Fiat” з парафіі Унебаўзяцця НПМ і св. Язафата Кунцэвіча ў г. Мёры.