У 2013 годзе ў Віцебску, магчыма, у рэшце рэшт усталюць помнік вялікаму князю літоўскаму Альгерду. Гэта будзе другі помнік гэтаму дзеячу ў свеце і другі конны помнік у Беларусі.
Як пісалі “Народныя навіны Віцебска”, конкурс эскізаў помніка адбыўся вясной 2010 года. Тады перамог праект Валерыя Магучага. У чэрвені 2011 года быў усталяваны п’едэстал для манумента, але сама конная скульптура так і не з’явілася. Гарадскім уладам прышлося выдаваць спаруду за “асобны помнік віцебскім замкам”, што прывяло ў замяшальніцтва экскурсаводаў.
У сакавіку 2012 года адбылося грамадскае абмеркаванне мэтазгоднасці ўсталявання помніка Альгерду ў Віцебску, у якім прынялі ўдзел чыноўнікі, мастакі, гісторыкі, археолагі, краязнаўцы і святары. Ніхто супраць не выказваўся, а большасць была, безумоўна, “за”. Тады ж высвелілася, што скульптура князя ўжо адлітая.
Пасля гэтага, у чэрвені 2012 года, быў абвешчаны тэндар на выкананне помніка славутаму князю, аднак пра яго вынікі нічога не паведамлялася.
Цяпер, у інтэрв’ю БелТА, Віктар Нікалайкін выказаў спадзяванні, што да Дня горада ў чэрвені 2013 года манумент усё ж усталююць. Праект помніка - коннай скульптуры - прайшоў усе прадугледжаныя законам працэдуры ўзгаднення. Зараз ідзе працэс узгаднення яго кошту. Хоць помнік дапамогуць узводзіць спонсары, але гарвыканкам мае намер эканомна выкарыстоўваць іх сродкі, таму разглядае розныя варыянты вырабу скульптуры.
Пры гэтым мэр Віцебска адзначыў, што больш ніякіх праектаў помнікаў іншым гістрачычным асобам у горадзе ў бліжэйшы час разглядацца не будуць. Нагадаем, што ў красавіку ў 2011 года каля Дабравешчанскай царквы быў ўзведзены гіганцкі пастамент пад мяркуемы помнік Аляксандру Неўскаму (такім чынам, у Віцебску зараз ужо тры пустых пастаменты). Акрамя таго, адначасова з помнікамі Альгерду і Аляксандру Неўскаму планавался ўсталяваць помнік легендарнай заснавацельніцы Віцебска княгіне Вользе. А нядаўна праваслаўная царква прапанавала паставіць ля Успенскага сабора скульптуру патрыярха Алексія II.