Прэзентацыя альманаха “Сівер” у Віцебску
30 сакавіка ў Віцебску запланаваная прэзентацыя філасофска-гістраычнага альманаха "Сівер". Прэзентацыя адбудзецца ў выстаўнай залі гісторыка-культурнага комплекса Залатое кола Віцебска "Дзвіна", вул. Чайкоўскага, 3. Пачатак у 14.00. Уваход вольны.
«Сівер» — гэта альманах надыходзячага веку. Сузіраць архаіку і пераацэньваць падзеі мінуўшчыны ўжо недастаткова. Патрабаванне часу — звярнуцца тварам да эпохі, што адкрываецца наперадзе ды прыняць яе выклік. «Сівер» — філасофска-гістарычнае выданне паводле формы, а паводле сутнасці — места перапрацоўкі раз’яднаных элементаў мінулага ў новую, безумоўна неабходную і шуканую многімі цэльнасць. Адзінства будучыні і мінулага на прасторах Вялікай Поўначы патрабуе новага разумення. Альманах спалучае тэксты-апірышчы і тэксты-стрэлы: веду, ад якой можна адштурхнуцца, рухаючыся ў будучыню, і веду, якая паказвае кірунак гэтага руху.
«Сівер» — філасофска-культуралагічны альманах, на старонках якога вы знойдзеце новыя ідэі і думкі, вольныя ад стэрэатыпаў і догмаў. Гэта тое, што патрэбна ў цяперашні час, калі старыя ідэалогіі памерлі, рэлігіі занепадаюць, а палітычна-эканамічную сістэму ахапіў глыбокі крызіс. «Сівер» — адзінае ў Беларусі выданне, дзе прынцыпы Традыцыі спалучаюцца з патрэбамі будучыні.
Чым ёсць Поўнач і ідэя Поўначы, дзе яна пачынаецца і чаму патрэбная нам сёння? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы знойдзіце ў першым выпуску альманаха.
Падрабязней пра змест і канцэпцыю альманаха можна даведацца на сайце siver.by.