Паштоўкі “Віцебск: папулярнае мінулае” занялі другое месца на рэкламным конкурсе AD.NAK!

Збор паштовак быў надрукаваны па выніках паўгадовага праекта. Гісторыкі, краязнаўцы, музейныя спецыялісты, археолагі апублікавалі 24 артыкулы пра мінулае Віцебска і ваколіц на сайце www.vitebsk4.me. Рабілі гэта звычайнай мовай і на вельмі папулярным узроні. Мастак і архітэктар Алесь Благій суправадзіў кожную публікацыю ўнікальнай ілюстрацыяй. Стос гэтых ілюстрацый са спасылкамі на артыкулы і стаўся асновай для выпуску збора паштовак.
Паштоўкі "Віцебск: папулярнае мінулае" занялі другое месца на рэкламным конкурсе AD.NAK!

Акрамя ілюстратара над тэкстам і малюнкамі працаваў дызайнер Ігар Юхневіч. Вынік іх працы быў адзначаны на Пятым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! У намінацыі «Паштоўкі, флаеры, запрашэнні» збор атрымаў 2-ое месца.

Паштоўкі "Віцебск: папулярнае мінулае" занялі другое месца на рэкламным конкурсе AD.NAK!

Даведацца болей пра праект, аўтараў, адмысловую мапу гістарычных мясцінаў і шмат іншага можна будзе на прэзентацыі. Яна адбудзецца 30 чэрвеня ў «Музычнай гасцёўні» (вул. Фрунзэ, 11). Пачатак — 18:30.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ